Выказваем сваю салідарнасць з Беларуссю на PGE Narodowy

15 września 2020
Zamknij formularz
*
*
*
Twoja wiadomość została wysłana.
Dziękujemy.

Бела-чырвоныя колеры PGE Narodowy 26 верасня 2020 г. будуць мець асаблівае значэнне. Польскі сцяг з'явіцца побач з гістарычным беларускім сцягам і з гонарам выкажа сваю пазіцыю супраць парушэння правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі ў Беларусі. У суботу, 26 верасня, на арэне стадыёна пройдзе канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”, падчас якога заспяваюць славутыя польскія і беларускія зоркі. Уваход на мерапрыемства магчымы пасля спампавання бясплатнага квітка з сайта www.belaruskikancert.pgenarodowy.pl.

Канцэрт на PGE Narodowy – сімвал падтрымкі беларускага грамадства ў барацьбе за дэмакратыю і свабоду. Сітуацыя ў Беларусі выклікае глабальную занепакоенасць, людзі змушаныя змагацца за будучыню нацыі, рызыкуючы сваім здароўем і жыццём. Дэманстрацыі падаўляюцца з беспрэцэдэнтнай жорсткасцю, у выніку чаго ёсць забітыя і шмат параненых. Патрэбна дапамога і падтрымка.

Адным з кірункаў нашага Плана для Беларусі з'яўляецца менавіта падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў. Мы заўважаем гэты аўтэнтычна грамадзянскі, сапраўдна дэмакратычны характар пратэстаў, – кажа прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. – Гэта ўжо не толькі сталіца і буйныя гарады, але і меншыя мясцовасці, якія выступаюць у абарону асноўных правоў чалавека. Падобным чынам, спантанна, пачынаючы ад канкрэтных людзей пачалася "Салідарнасць" у Польшчы. Неўзабаве гэтая хваля супрацьстаяння камуністычнаму ўраду ператварылася ў агульнанацыянальны рух, які паклаў канец камунізму ў Польшчы, – дадаў прэм'ер-міністр.

Адным з партнёраў мерапрыемства з’яўляецца асацыяцыя “Ініцыятыва Свабодная Беларусь”, якая ўжо 14 гадоў рэалізуе праекты, што прасоўваюць Беларусь і яе культуру. Мы распаўсюджваем інфармацыю пра сітуацыю ў гэтай краіне. У нас вялікі досвед у гэтай галіне. Мы можам адназначна сказаць, што маштаб рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў у гэтым годзе велізарны. Таксама як і мабілізацыя сярод беларускага грамадства. – кажа старшыня праўлення асацыяцыі Анжаліка Пельяк-Лапіньска.

Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” адбудзецца 26 верасня ў 20:00 на PGE Narodowy і будзе транслявацца на тэлеканале Polsat.

PGE Narodowy – гэта месца, якое аб'ядноўвае палякаў. 26 верасня мы аб'яднаемся тут, каб даць беларускаму грамадству “сілу для дзейнасці” і падтрымаць іх у барацьбе за свабодную Беларусь. Гэты дзень будзе мець унікальную музычную і мастацкую атмасферу. Гэта ўжо другое масавае мерапрыемства, якое пройдзе на PGE Narodowy у часе пандэміі. Я хацеў бы падкрэсліць, што мы падрыхтавалі аб'ект, дзейнасць і працэдуры ў адпаведнасці з абавязваючымі правіламі. – кажа Уладзімір Дола, генеральны дырэктар PGE Narodowy.

На сцэне PGE Narodowy выступяць самыя вядомыя польскія зоркі са славутымі хітамі. Мы пачуем сапраўдныя легенды музычнай сцэны. Grzegorz Markowski і Darek Kozakiewicz з гурта “Perfect” заспяваюць “Мы хочам быць сабой” („Chcemy być sobą”), Chłopcy z Placu Broni “Я люблю свабоду” („Kocham Wolność”), а Krzysztof Cugowski “Бунтарскую песню” („Pieśń niepokorną”). Выступяць таксама Sebastian Riedel, Natalia Nykiel, Igor Herbut, Mr. Zoob, Ira, Paweł Domagała, Enej, Natalia Zastępa, Luxtorpeda, Michał Szpak, Ørganek, Golec uOrkiestra. Артыстаў будзе суправаджаць аркестр пад кіраўніцтвам Томаша Шымуша. Не абыдзецца і без беларускіх зорак.

Культура заўсёды была важным элементам падтрымкі ўсіх грамадскіх рухаў. Праз артыстаў і іх музыку мы хочам паказаць, што палякі салідарныя з беларусамі, што мы падтрымліваем іх на шляху да свабоды”, – кажа Ніна Цярэнцьеў, член праўлення, праграмны дырэктар тэлеканала Polsat. Тэлеканал Polsat з'яўляецца партнёрам і рэалізатарам трансляцыі мерапрыемства.

Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” будзе таксама суправаджацца кампаніяй па зборы сродкаў, якую праводзяць фонд “Беларускі дом" і асацыяцыя “Ініцыятыва Свабодная Беларусь”. Сабраныя сродкі будуць накіраваны на дапамогу грамадзянам Беларусі, якія выступаюць з мэтай мірных перамен, а таксама на аказанне юрыдычнай, медычнай і харчовай дапамогі пацярпелым. – тлумачыць Аляксандр Зарэмбюк з фонду “Беларускі дом”.

Уваход на канцэрт магчымым пасля рэгістрацыі і запампоўкі бясплатнага квітка на сайце koncertbialorus.pgenarodowy.pl. Колькасць квіткоў абмежаваная. Распаўсюд пачнецца 15 верасня 2020 года. Арганізатар раіць раздрукаваць білет, што паспрыяе больш спраўнаму ўваходу гледачоў на арэну. Квіткі імянныя. Няма магчымасці змены прозвішча на квітку. 

Прысутныя на мерапрыемстве гледачы павінны прыняць правілы правядзення мерапрыемстваў, па якіх яны абавязаны дэзінфікаваць рукі і прыкрываць рот і нос, пакуль не зоймуць месца на трыбуне, а таксама падчас перамяшчэння па аб'екце. Выкананне гэтых патрабаванняў будзе старанна правярацца праваахоўнымі органамі.

Ганаровы патранат над мерапрыемствам прыняў на сябе прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Арганізацыя канцэрт такога маштабу была б немагчыма без падтрымкі партнёраў. Тэлеканал Polsat з'яўляецца партнёрам і рэалізатарам трансляцыі мерапрыемства. Галоўныя партнёры: Bank Gospodarstwa Krajowego, PKO Bank Polski SA, Totalizator Sportowy sp. Zoo, партнёры: Polska Grupa Energetyczna SA, Polskie Górnictwo Naftowe i Gazownictwo, Energa SA, KGHM Polska Miedź SA, Grupa Lotos SA, PZU, Польскі фонд “Развіццё”. Партнёрамі мерапрыемства таксама з'яўляюцца: Фонд “Беларускі дом” і Асацыяцыя “Ініцыятыва Свабодная Беларусь”. Медыя-патранат: Interia. Эфір: Biełsat, Polsat, Interia і IPLA. Арганізатарам усяго мерапрыемства з'яўляецца аператар PGE Narodowy, PL.2012 + Sp. z o.o.