- Aktualności
- Паркоўка падчас канцэрту "Салідарныя з Беларуссю"
Паркоўка падчас канцэрту "Салідарныя з Беларуссю"
26 верасня на Нацыянальным стадыёне PGE Narodowy адбудзецца канцэрт "Салідарныя з Беларуссю". У дзень мерапрыемства для гасцей арэны будзе даступная паркоўка на тэрыторыі, прылеглай да стадыёну PGE Narodowy.
У дзень канцэрту "Салідарныя з Беларуссю" на тэрыторыі Нацыянальнага стадыёну ”PGE Narodowy” з 6.00 да 23.59 будзе працаваць платная паркоўка. Продаж білетаў на паркоўку адбываецца праз Інтэрнэт на сайце www.sklep.pgenarodowy.pl. У залежнасці ад наяўнасці месцаў, квіткі таксама можна будзе набыць пры ўездзе. Паколькі ёмістасць паркоўкі абмежаваная, мы рэкамендуем загадзя набыць білеты праз Інтэрнэт.
Інтэрнэт-продаж пачынаецца 15.09.2020 ў 12.00 разам з афіцыйным запускам распаўсюджвання білетаў.
Уехаць на паркоўку можна будзе з боку вуліцы Замойскага (Zamoyskiego) і Сакола (Sokola).
Цэны квіткоў на паркоўку:
Матацыкл | 10 злотых |
Легкавы аўтамабіль | 15 злотых |
Мікрааўтобус | 40 злотых |
Аўтобус | 80 злотых |
ARCHIWUM
Pokaż starsze
Ukryj starsze